Літаратару Ігару Хадановічу споўнілася б 80 год
Беларускі пісьменьнік і журналіст Ігар Хадановіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Шпількі (Койданаўскі раён).
Паходзіў з сям’і настаўніка. У 1957 годзе паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 годзе пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газеты “Чырвоная змена”. Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета “Чырвоная змена”). Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў “За акном дождж” (1967 год), “На досвітку” (1986 год). У 1964-66 гадах працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”.
Ігар Хадановіч загінуў ад бандыцкага нападу 9 студзеня 1966 года.
Вось як згадвае пра гісторыю забойства Хадановіча і пісьменнік Адам Глобус, які чуў ад бацькоў наступнае:
«Ігар Хадановіч са сваім сябрам вырашылі патэлефанаваць знаёмым. Пакуль Хадановіч з сябруком размаўлялі, да тэлефоннай будкі падышлі бандзюкі, яны пачулі беларускую мову і пачалі абражаць Хадановіча і ягонага сябра. Прапаноўвалі гаварыць «по-человечески». Усчалася бойка». У гэтай бойцы літаратара і забілі.
«Чалавек, які абяцаў расцвісці ў неабыякога празаіка»: так напісаў Уладзімір Караткевіч пра Ігара Хадановіча, якому на момант смерці споўнілася толькі 25 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя