Літаратары абіраюць кнігу году
Да 30 красавіка пісьменнікі і перакладчыкі могуць прагаласаваць за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Кніга павінна быць упершыню выдадзеная ў 2018 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны беларускі літаратар.
Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў рублёвым эквіваленце па курсе Нацбанка.
У журы прэміі “Кніга году” можа ўвайсці пісьменнік альбо перакладчык, які цягам апошніх сямі гадоў выдаў хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу. Для таго каб прагаласаваць, трэба да 30 красавіка запоўніць форму на сайце прэміі kniha.by.
Уручэнне прэміі адбудзецца ў другой палове траўня на закрытай цырымоніі, удзел у якой змогуць узяць толькі сябры журы.
Папярэднія пераможцы:
у 2017 годзе — “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча,
у 2016-м — „Маё невымаўля” Насты Кудасавай,
у 2015-м — “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча,
у 2014 годзе прэмія ўручалася ў трох намінацыях — “Дзеці Аліндаркі” Альгерда Бахарэвіча („Проза”) , “Верхні горад” Антона Рудака („Паэзія”), “Сумны суп” Вольгі Гапеевай “Сумны суп” і “Авантуры студыёзуса Вырвіча” Людмілы Рублеўскай (“Дзіцячая літаратура”).
Паводле прэс-рэлізу