Літаратура і друк



Кожны беларускі аўтар сутыкаецца з праблемамі ператварэння рукапісу ў кнігу, са складанасцямі выдавецкіх этапаў, з асаблівасцямі літаратурнага краўдфандынгу і прамоцыі.

Адказы на такія пытанні ў сваім першым літаратурным рэаліці ў Беларусі дае пісьменнік Кірыл Стаселька:

– Гэта такі новы фармат, прынамсі для мяне, і думаю для беларускіх аўтараў, які дазваляе пашырыць, зрабіць больш шчыльнай камунікацыю з чытачамі, магчыма, таксама знайсці новых чытачоў. Гэта якраз такі digital фармат ці фармат сацыяльных сетак, які дазваляе не засяроджвацца выключна на сюжэтных лініях, на змесце кнігі, а выйсці трошкі па-за яе непасрэдны тэкст.

Сачыць за рэаліці Кірыла Стаселькі можна з 14 лютага ў Інтэрнэце праз хэштэг #Пімкі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя