“Літаратура ва ўмовах гібрыдных войнаў”



Круглы стол беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, прысвечаны праблеме літаратуры часоў гібрыдных войнаў, прайшоў у Чарнігаве.

Гаворыць сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая:

– Хацела б выказаць вялікую падзяку, што ў гэты дзень, святочны для горада Чарнігава, мы сабраліся тут. Не толькі на з’езд Руху салідарнасці „Разам”, а арганізавалі яшчэ мастацкія мерапрыемствы, круглы стол беларускіх і ўкраінскіх літаратараў, прысвечаны 100-годдзю БНР, пад назвай “Літаратура ва ўмовах гібрыдных войнаў”. Менавіта літаратары, ім, як нікому іншаму, гэтая тэма гібрыднай вайны мусіць быць блізкай. Бо іх змаганне адбываецца словам. 

Сустрэча беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў прайшла напярэдадні правядзення ў Чарнігаве чацвёртага з’езду Руху салідарнасці “Разам”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Чарнігаў