Літаратурна-музычная вечарына «Схаваны Купала» ў Варшаве
У пятніцу, 13 кастрычніка, у Беларускім Доме — імпрэза Галіны Пазняк «Схаваны Купала».
Дата: 13 кастрычніка. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава.
Лекцыя прысвечана малавядомым творам паэта «Забытая скрыпка», «У Купальскую ноч», «На Куццю», «На папасе».
Наведвальнікі пачуюць невялікія фрагменты названых паэм, якія з прычыны цэнзуры ў часы савецкай акупацыі не друкаваліся ці замоўчваліся і па сённяшні дзень малавядомыя.
Галоўны акцэнт лекцыі — рок-опера Лучанка-Мулявіна «Гусляр» па паэме Купалы «Курган» у выкананні гурта «Песняры». Завітвайце пачуць гісторыю стварэння рок-оперы, музычныя фрагменты асноўных тэм оперы і каментары да іх.
Вядоўца — Галіна Пазняк.
Уваход вольны.
Арганізатары