Літаратурна-музычная вечарына Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка ў Вільні
У чацвер, 9 лістапада, Беларуская Рада культуры запрашае на літаратурна-музычную вечарыну Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка.

Дата: 9 лістапада. Час: 18.00 (час мясцовы).
Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5, Вільня.
Гісторыя сямейнага гурта распачалася летам 2020 года. Бадай, найлепшымі выступленнямі гэтага маленькага калектыву можна лічыць утульныя канцэрты ў восеньскіх менскіх дварах.
«Тады мы спявалі народныя, аўтарскія, перакладныя песні. І нас слухала ці не самая ўважлівая і ўдзячная публіка ў свеце. — Мы вельмі сумуем па тых натхняльных вечарынах, таму і на канцэрце ў Вільні хочам аднавіць атмасферу вольнага менскага двара», — кажуць музыкі.
Падчас вечарыны прагучаць і аўтарскія песні-рэфлексіі Юстыны Карпіловіч.
Маладая спявачка ў сваіх творах вельмі шчыра і непасрэдна расказвае пра тое, што адбываецца з яе краінай, як падзеі на радзіме адбіваюцца на яе сябрах і родных.
Уваход вольны.
Арганізатары
