Літаратурнае журы абвясціла намінантаў на Прэмію Цёткі 2021



Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі, на якім быў вызначаны поўны спіс намінацый „Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў”.

Сёлета ў склад літаратурнага журы ўвайшлі:

Вера Бурлак (Жыбуль) – паэтка, перакладчыца, даследчыца літаратуры для дзяцей.

Наста Грышчук – літаратурны крытык, літаратуразнаўца.

Наталля Мядзведзь – суарганізатарка кніжнага фестываля “Горад і Кнігі”, незалежная даследчыца літаратуры для дзяцей

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская – перакладчыца шведскай дзіцячай літаратуры, дырэктарка выдавецтва “Коска”.

Ціхан Чарнякевіч – літаратурны крытык, даследчык літаратуры, прэс-сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

За першае месца ў літаратурнай намінацыі Прэміі Цёткі пазмагаецца 30 кніг.

  1. Святлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1. Мінск, Галіяфы, 2020
  2. Генадзь Аўласенка. Як зрабіць з мухі слана. Мінск, Народная асвета, 2020
  3. Уладзімір Бабкоў. Янот-пілот. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  4. Ліна Багданава. Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі. Мінск, Беларусь, 2020
  5. Тамара Бунта. Сад з матылькамі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
  6. Наталля Бучынская. Рыцар Квых і “жабіны вочкі”. Мінск, Беларусь, 2020
  7. Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020
  8. Ніна Галіноўская. У казачным лесе. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  9. Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020
  10. Сяргей Давідовіч. Казкі і прыгоды: для дзяцей сярэд. шк. узросту. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  11. Таццяна Дамаронак. Хто сароку напалохаў? Мінск, Беларусь, 2020
  12. Васіль Жуковіч. Ласкавае сонейка. Мінск, Кнігазбор, 2020
  13. Анатоль Зэкаў. Збудаваў будан бабёр: вершы пра звяроў. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020
  14. Анатоль Зэкаў. Ці бывае, што карова лятае?: загадкі і небылічкі. Мінск, Народная асвета, 2020
  15. Анатоль Зэкаў. Вучоныя вароны. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020
  16. Віктар Кажура. Пакацілася сонейка… Вершы і загадкі пра месяцы года. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020
  17. Людміла Кебіч. Бэрак, бэрак, дай цукерак! Мінск, Народная асвета, 2020
  18. Вераніка Ляўчук. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай. Мінск, Галіяфы, 2020 
  19. Дзмітрый Мікалаеў. Прыгоды дзяўчынкі Алены. Мінск, Беларусь, 2020
  20. Юры Несцярэнка. Чароўныя назвы. Мінск, Каўчэг, 2020
  21. Кірыл Стаселька. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
  22. Алена Стэльмах. Дуб і крумкач. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  23. Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  24. Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Казкі кветкавай феі. Мінск, Беларусь, 2020
  25. Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Зорка нябесная, зорка зямная: казачная аповесць. Мінск, Народная асвета, 2020
  26. Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Знаёмцеся — #Падабай.к@!. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  27. Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020
  28. Ганна Янкута. Марта і яе мара пра снег. Мінск, Попурри, 2020
  29. Надзея Ясмінска. Чароўныя ніткі пані Яніны. Мінск, Четыре четверти, 2020
  30. Надзея Ясмінска. Сподачак для цмока. Мінск, Кнігазбор, 2020

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда “Вяртанне”. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”. У 2020 годзе лаўрэаткамі сталі Зараслава Камінская з кнігай “Калядны стол” і Вераніка Шпак, якая аформіла кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня “Зубраня” наведала».