Літаратурная спадчына Цішкі Гартнага



У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшла публічна лекцыя пісьменніка Васіля Дранько-Майсюка, прысвечаная літаратурнай спадчыне Цішкі Гартнага.

— Беларускія пісьменнікі, якія жылі ў несвабодны, таталітарны час, каб умець пісаць тое, што яны хацелі, каб мець гэтую індульгенцыю, кожны мусіў напісаць тоны таго, што трэба, тоны неабходных датскіх вершаў, прысвечаных Леніну, Сталіну, Кнорыну, каб пасля можна было напісаць і пару шэдэўраў. Трэба мець вялікае цярпенне, каб усё гэта разгарнуць і ўбачыць у кожнага свае трынаццаць-чатырнацць, а то і пяцьдзясят, шыкоўных твораў. Тое ж самае і ў Цішкі Гартнага.

Цішка Гартны належыць да дзеячаў беларускага адраджэння, каго называюць нацыянал-камуністамі. Ён з’яўляўся адным з бацькоў-заснавальнікаў БССР, загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій у 1937 годзе.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае радыё Рацыя, Менск