Літаратурны дэбют Змітра Лупача



Прэзентацыя першай кнігі журналіста і краязнаўцы Змітра Лупача „Назвы вуліц Глыбокага” адбылася ў Глыбокім. Асноўную частку прысутных на мерапрыемстве складала моладзь.

Як зазначыў аўтар, гэта і добра, бо кніга ў асноўным скіраваная на іх. У ёй распавядаецца пра гістарычныя і сучасныя назвы вуліц, пра людзей, у гонар якіх яны названыя.

Кажа Зміцер Лупач:

– Я не лічу гэтую працу толькі маёй заслугай, бо карыстаўся іншымі працамі. Але хацелася абагульніць гэтыя веды і паказаць, што вуліцы нашага горада носяць прозвішчы людзей, якія ніяк не звязаны з нашай гісторыяй. І наогул, калі спытаць у маладзейшага пакалення, хто такі Кіраў, Дзяржынскі ці Куйбышаў, то найрад ці яны будуць ведаць.

Кніга „Назвы вуліц Глыбокага” выйшла накладам сто паасобнікаў пры падтрымцы кампаніі „Гавары праўду”, грамадскага аб’яднання „Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Глыбоцкага аддзялення таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі