Літаратурны конкурс імя Уладзіміра Караткевіча
Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча сумесна з мясцовым літаб’яднаннем “Натхненне” і мясцовай рэдакцыяй газеты “Вольнае слова” аб’явілі літаратурны конкурс, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, якое будзе адзначацца сёлета 26 лістапада.
Мэтай конкурсу з’яўляецца прапаганда творчасці Уладзіміра Караткевіча, выяўленне і падтрымка таленавітых людзей Рагачоўшчыны, працяг лепшых традыцый беларускай літаратуры.
На конкурс імя Уладзіміра Караткевіча прымаюцца вершы, проза, эсэ і сачыненні, прысвечаныя Рагачоўшчыне і Уладзіміру Караткевічу. Прыём твораў на конкурс ажыццяўляецца да 25 кастрычніка.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Рагачоўскі раён