Літаратурны конкурс клуба “Катарсіс” назваў сваіх лаўрэатаў



У канферэнц-зале Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта адбылася ўрачыстая імпрэза закрыцця VII адкрытага літаратурнага конкурсу клуба “Катарсіс”.

Пяцьдзясят аўтараў з пятнаццаці гарадоў Беларусі і Германіі даслалі больш за 200 сваіх твораў на конкурс. Журы адзначыла высокі мастацкі ўзровень тэкстаў, адсутнасць шаблонных падыходаў да раскрыцця аўтарскай тэмы, жанравую разнастайнасць.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі памятныя сертыфікаты, а пераможцы – ганаровыя граматы і кніжныя падарункі.

А хутка ўжо стартуе VIII конкурс, прысвечаны 20-годдзю літаратурнага клуба “Катарсіс”. Запрашаем.

Віктар Варанец, старшыня клуба “Катарсіс”.