Літаратурны нобель 2014 прысуджаны Патрыку Мадыяно



Сёлета Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў француз Патрык Мадыяно. Пісьменнік адзначаны «За мастацтва памяці, з якім ён раскрывае самае няўлоўнае ў чалавечым лёсе і паказвае жыццё ў акупацыі».

Мадыяно – мала вядомы ў Беларусі, і практычна не перакладаўся на беларускую мову. Перакладчыцу Кацярыну Маціеўскую зацікавіў новы лаўрэат, і, напэўна, яна перакладзе адзін з яго раманаў на беларускую мову:

– Я вось зараз паглядзела яго творы, і думаю, што можа нават перакладу што-небудзь ягонае, таму што вельмі цікавы аўтар. Не толькі як перакладчык, а нават як чытач люблю такія творы, калі героі вяртаюцца ў мінулае і спрабуюць там штосьці адшукаць. Гэтая адмысловая рэфлексія, асабліва пра вайну. Мне асабіста гэта цікава.

На сёння на беларускую мову перакладзены толькі адзін твор Патрыка Мадыяно – раман “Віла Журба”, пераклад зрабіў прадстаўнік Беласточчыны – Ян Максімюк.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя