“Litary” ў Гародні
Выстава аўтарства маладых таленавітых гарадзенак пад назвай “Litary” адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні.
10 дзяўчат, што навучаюцца ў Купалаўскім універсітэце, зрабілі ўнікальную выставу тыпаграфікі.
Пра адметнасць выставы распавядае адна з аўтарак Дар’я Земляная:
– Слова можа быць вельмі многім. Яно можа быць як літарай, як наборам літар, так і чымсьці незвычайным. Калі мы ўпершыню прыйшлі на гэты прадмет – тыпаграфіку, я была ўражаная тым, як цікава гэта можа на самой справе быць. Таму што нам упершыню паказалі, якая вялікая якасць прысутнічае ў адным простым слове. Калі я пачула пра магчымасці стварыць выставу – гэта вельмі захапіла мяне.
На думку Юліі Бараноўскай, выкладчыцы дызайна Купалаўскага ўніверсітэта, гэта выстава – першая прыступка для маладых дызайнераў.
– Гэтая праца – пачатак працы з літарай, словам, сэнсам, я спадзяюся, што гэта будзе дапамагаць графічным дызайнерам для работы са словам, тэксам, каб потым рабіць прыгожыя выданні.
Працы маладых дызайнерак мажна пабачыць цягам бліжэйшага тыдня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя