Ліверпульская чацвёрка загучыць па-беларуску



Цяпер «The Beatles» становіцца як ніколі бліжэй да беларусаў. Паэт Мікіта Найдзёнаў па-майстарску пераклаў песні вядомага гурта на беларускую мову.

10-га кастрычніка запрашаем на Спеўны сход «Бітлы па-беларуску», каб заспяваць знаёмыя ўсім песні ў новым гучанні!

Спецыяльныя госці – гурт «The Apples», Мікіта Найдзёнаў

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў

Месца: «Грай-кафэ» (Інтэрнацыянальная, 33)

Пачатак а 19.00

Уваход вольны!

The Apples – папулярны трыб’ют-гурт у Беларусі. Удзельнікі міжнароднага фестывалю Beatle Week 2011 у Ліверпулі.The Apples далі 12 канцэртаў на сцэне легендарнага Cavern Club, дзе калісьці пачыналі свой творчы шлях самі «бітлы». Хочаце з галавой акунуцца ў драйвовую атмасферу рок-н-рола? Прыходзьце на Спеўны сход!

Мікіта Найдзёнаў – малады беларускі паэт і «сонграйтар», музыка (гурта «HURMA»), вядоўца музычнага шоў «СамШазам»

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

budzma.by