Лія Салавей: У Беларусі няма нацыянальнага этнаграфічнага музею



Лія Салавей, этнограф ды фалькларыстка, мае ў сваёй хаце калекцыю унікальных беларускіх ручнікоў, паясоў ды абрусаў з народнымі ўзорамі.

[Not a valid template]

Лія Салавей распавяла, як у яе нарадзілася цікавасць да збірання тканінаў з народнымі ўзорамі, а таксама чаму марудзіць з перадачай іх у музей:

Здаваць рэчы ў музей я вагаюся. Пакуль я жывая, рэчы будуць пры мне. А ў музеях ужо назбірана. На жаль, яны схаваныя, недаступныя шырокаму гледачу, асабліва моладзі. Яны павінны быць у музеі этнаграфічным, якога ў нас няма. Патрэба ў такім музеі вельмі істотная, каб паказаць ва ўсёй велічы, харастве і прыгажосці гэту плынь мастацкую. 

Як кажа Лія Салавей, шмат рэчаў у яе захавалася ад мамы і бабуляў. Многія з яе экспанатаў маюць больш за 100 гадоў, частка з іх перадавалася па спадчыне, але частка каштоўных рэчаў згубілася.

 Адам Завáльня, Беларускае Радыё Рацыя