Lombard зайграе ў Беластоку ў знак салідарнасці
Польскі рок-гурт „Lombard” і гарадзенскі гурт “Tłusta Łusta” зайграюць у Беластоку ў час канцэрта “Салідарныя з палякамі на Беларусі”. Гэта першае такога роду мерапрыемства ў Беластоку. Ініцыятыва канцэрту паўстала пасля забароны гарадзенскімі ўладамі выступу „Lombard” у Гародні, кажа Анджэліка Борыс з Саюза палякаў на Беларусі.
– Для мяне гэта, канешне, дзіўна, таму што ніякіх незвычайнасцяў не было. І мы вырашылі зрабіць гэты канцэрт у Беластоку. Канцэрт прысвечаны гадавіне заснавання “Салідарнасці”. “Lombard” удзельнічаў у канцэрце ў Гданьску ў сувязі з 35-й гадавінай „Салідарнасці”. Гэты канцэрт будзе прысвечаны таксама салідарнасці з Беларуссю і з палякамі ў Беларусі.
Канцэрт рок-гуртоў адбудзецца 3-га кастрычніка на рынку Касцюшкі, пачатак а 18-й гадзіне. Мерапрыемства арганізуе Саюз палякаў на Беларусі, Управа горада Беластока і Беластоцкі асяродак культуры.
Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя