„Ломбард” заспявае для гарадзенцаў з Беластоку



Канцэрт легендарнага польскага гурта “Ломбард”, забаронены гарадзенскімі ўладамі, адбудзецца 3 кастрычніка ў Беластоку. Канцэрт пройдзе пад дэвізам “Салідарныя з палякамі ў Беларусі”. Як адзначае дырэктар гарадзенскага рок-клубу Ігар Банцэр, выступ “Ломбарду” павінен стаць значнай падзеяй не толькі для прыхільнікаў творчасці гурта, але і для грамадзянскай супольнасці Беларусі:

– Рок-н-рол быў музыкай супраціву, і гурт “Ломбард” – гэта адзін з яскравых польскіх прадстаўнікоў гэтага накірунку. Легендарны гурт, які прапагандаваў сваёй творчасцю ідэі “Салідарнасці”, якая змагалася супраць камунізму і перамагла камунізм. Такі гурт не патрэбны сённяшняй Беларусі, таму што занадта радыкальны для сённяшніх уладаў.

Чакаецца, што ўдзел у беластоцкім канцэрце”Ломбарда” прымуць і беларускія гурты, якія супольна з легендай польскай рок-музыкі выкажуць сваю салідарнасць, як з палякамі на Беларусі, так і з непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў, які 10 гадоў дзейнічае нелегальна.

Беларуская Радыё Рацыя