Лялькі з трох краін завіталі ў Гародню



Выстава інтэр’ерных лялек з Украіны, Беларусі ды Расіі “Панна Долля” адкрылася з гарадзенскай арт-галерэі  “У Майстра”.  Лялькі на выставе – гэта творы мастацтва і зроблены яны з тэкстылю ды фарфору, металу і рознай тканіны. Маленькія прыгажуні маюць канструкцыю шарніраў, таму з’яўляюцца яшчэ і гульнявымі. Акрамя таго, усе лялечныя сукенкі зробленыя ўручную з натуральнага шоўку.

p8

Распавядае дырэктарка галерэі „У Майстра” Анжаліка Купрыянчык:

– Чым унікальная гэтая выстава. Тут ёсць адмысловыя лялькі – гэта парцаляная лялька на шарнірах. То бок у яе рухаецца ўсё. Цэнтральнымі экспанатамі нашай выставы з’яўляюцца такія дзве лялькі. А таксама элементы вопраткі – натуральны шоўк, ручная работа. 

Творы мастацтва ў выглядзе лялек можна пабачыць у галерэі „У Майстра” да 30 верасня. Прадстаўнікі галерэі падрабязна распавядуць пра кожную з 40 лялек, бо кожная з іх зроблена ў адзінкавым экзэмпляры.

[Not a valid template]

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара