Лятучы ўніверсітэт працягвае сваю дзейнасць



Насуперак цяжкасцям, Лятучы ўніверсітэт працягвае сваю дзейнасць. Але гэта хучэй віртуальная ініцыятыва, якая не мае рэгістрацыі і аб’ядноўвае аднадумцаў, – распавяла каардынатарка Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.

Лятучы ўніверсітэт застаўся, у прынцыпе, у тым жа статусе, у якім і быў. Бо мы ніколі не былі зарэгістраваныя ў Беларусі. Для Беларусі гэта была такая нефармальная супольнасць. У тым жа статусе яна і засталася. Працы стала значна менш. Так ці інакш мы працягваем працаваць з курсамі, ёсць інавацыі, мы прыдумалі новы метад.

Лятучы ўніверсітэт цяпер даступны не толькі на адмыслова створанай адукацыйнай платформе, але і на Ютуб. Там выкладваюцца размовы на актуальныя і адпаведныя выклікам часу тэмы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайта 3sektar.bу