Лявон Неўдах выдаў „Дарожную карту лёсу”
Пабачыла свет новая кніга наваполацкага пісьменніка Лявона Неўдаха “Дарожная карта лёсу”. Гэта зборнік вершаў, які складзены з твораў апошніх трох гадоў. Лявон Неўдах прыйшоў у літаратуру як празаік, але апошнім часам выдае пераважна паэтычныя кнігі, якія маюць адметны “голас”, кажа полацкі паэт Алесь Аркуш:
– Паэзія Лявона Неўдаха сапраўды незвычайная. Яна, калі так можна сказаць, празаічная, але ў добрым сэнсе. Гэта як бы невялікія расповеды мудрага чалавека, які з вышыні сваіх гадоў піша пра каханне, пра падзеі ў роднай краіне, пра сваю малую радзіму на Палессі, пра бег часу і пра надзеі на будучыню.
Лявон Неўдах таксама вядомы і як журналіст. Менавіта ён доўгі час узначальваў незалежную наваполацкую гарадскую газету “Хімік”, пакуль яе ўлады канчаткова не знішчылі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы