Лявон Тарасэвіч у Менску
У сталічнай Галерэі “Ў” адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва ZBOR IN PROGRES. Распавядае яе ўдзельнік, мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч:
— Калі мы проста задумалі паказваць чарговае выданне Беларускага Трыялогу ў Крынках, дзе таксама ёсць частка, прысвечаная візуальнаму мастацтву, тады так шчасліва здарылася, што мы скантактаваліся з Андрэем Дурэйкам і змаглі зрабіць малую выставу. Але я думаю, што яна была настолькі скампрэсаваная, што можна яе назваць маленькай сястрой гэтай выставы.
Выстава сучаснага беларускага мастацтва ZBOR пачыналася ў 2015 годзе ў беластоцкай галерэі “Арсенал”, затым быў працяг у Кіеве. Нарэшце яна вярнулася на Радзіму.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск