Лявон Вольскі анансаваў канцэрт на Дзень Волі анлайн



Пра гэта музыка паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Мы планавалі зладзіць 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння БНР, паўнавартасны электрычны канцэрт з бясплатным уваходам. Абвясціць яго за пару дзён да даты з асаблівым сюрпрызам, вельмі важным для мяне. Зараз сітуацыя вымушае змяніць і гэтыя планы. Але ўгодкі БНР адкласці немагчыма. Таму мы зайграем вялікі электрычны канцэрт 25 сакавіка, але — у рэжыме #online. Праспяваем найлепшыя песні, павіншуем адно аднаго, паразмаўляем з вамі — сусветнае сеціва гэтае дазваляе», — напісаў Лявон Вольскі.

«І падорым той самы сюрпрыз, які рыхтаваўся. Да ўсяго, у такога фармату ёсць свае неацэнныя плюсы – наведаць канцэрт можна будзе з любой кропкі свету. 25 сакавіка, 20:00», — дадаў ён.

На канале:  VolskiVideo

Раней Лявон Вольскі адмяніў запланаваны на 17 сакавіка канцэрт, прысвечаны Дню святога Патрыка.

svaboda.org