Лявон Вольскі апублікаваў кліп на песню, прысвечаную паўстанцам Каліноўскага
Лявон Вольскі сёння апублікаваў новы кліп на песню „Калі ідуць на абардаж”. Песня напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча „Павешаным 1864 года” і прысвечаная паўстанцам Кастуся Каліноўскага.
Сімвалічна, што новы кліп з’явіўся акурат у дзень, калі ў Вільні праходзіла перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
