Лявон Вольскі далучыцца да папулярызатараў беларускай класікі



Папулярная кніжная серыя “Мая беларуская кніга” папоўнілася адразу 13-цю новымі кнігамі. 5 кастрычніка ў сталічным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца іх прэзентацыя.

Паводле кіраўніка праекта Уладзіміра Сіўчыкава, у прэзентацыі возмуць удзел сябры рэдакцыйнай рады і спадкаемцы аўтараў гэтых кніг.

– Зараз выйшлі яшчэ 13 тамоў. Заўтра будзе ў музеі Максіма Багдановіча вечарына, прысвечаная гэтай падзеі, на якой, мы спадзяемся, пабачым спадкаемцаў аўтараў кніг і сяброў нашай рэдакцыйнай рады. “Цвіком” вечарыны стане выступ Лявона Вольскага.

Лявон Вольскі запрошаны на прэзентацыю не толькі як спявак, але і як спадкаемца пісьменніка, свайго дзеда Віталя Вольскага, які з’яўляецца перакладчыкам кнігі Майсея Кульбака “Зельманцы”. Гэтая кніга раней таксама выйшла ў серыі “Мая беларуская кніга”.

32uta

У серыі «Мая беларуская кніга» ў верасні выйшлі чарговыя тамы:

Пачатак імпрэзы – у 18.30.

Эліза Ажэшка. Хам. Аповесць

Васіль Быкаў. Жоўты пясочак . Прыпавесці і апавяданні

Васіль Быкаў. Мёртвым не баліць. Аповесць

Ніл Гілевіч. Сказ пра Лысую Гару. Родныя дзеці. Сатырычная паэма і раман у вершах

Уладзімір Караткевіч. Зброя. Гістарычная аповесць

Уладзiмiр Караткевiч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Гістарычны раман

Юзаф Ігнацы Крашэўскі. Кароль у Нясвіжы. 1784. Гістарычная аповесць

 Янка Маўр. Амок. Прыгодніцкі раман

Янка Маўр. Чалавек ідзе. Апавяданні

Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Полацкая шляхта… Аповесць-фэнтэзі

Кастусь Тарасаў. Крывавы патоп. Аповесць і гістарычна-літаратурныя эсэ

Кастусь Тарасаў. Скарбы князёў Радзівілаў… Гістарычная аповесць

Кастусь Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды. Гістарычная аповесць

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя