Лявон Вольскі дасць сольны канцэрт у Менску



Лявон Вольскі запрашае на доўгачаканы канцэрт у нармальнай сучаснай зале ў яго родным горадзе Менску, дзе выступы, па словах музыкі, заўжды асаблівыя і асабістыя. Пра гэта спявак паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Канцэрт «Белая яблыня грому» пройдзе 21 верасня. Папярэдні сольны канцэрт Вольскага ў беларускай сталіцы праходзіў у 2010 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tribuna.com