Лявон Вольскі і Павел Трыпуць у Празе
13 гадоў таму
Ужо ў аўторак, 21 лістапада, беларусаў Прагі чакаюць на восеньскім акустычным канцэрце Лявон Вольскі і Павел Трыпуць.
Дата: 21 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Klub 007 Strahov, Chaloupeckého 1903/6, Прага.
Абяцаюць зайграць лепшае і найлепшае. А яшчэ прэзентуюць некаторыя песні з новага альбому «EMIHRANTY».
Квіткі — 500 крон на ўваходзе. Дзеткам уваход вольны!
А перад канцэртам будзе прэзентацыя дзіцячай кнігі Яны Вольскай «Ашуканкі» з ілюстрацыямі спадара Лявона.
Арганізатары