Лявон Вольскі працягвае канцэртны тур па Еўропе



Пасля выступаў у Польшчы і Швейцарыі далей беларускі музыка з акустычнай праграмай накіроўваецца ў сталіцу Чэхіі. Сёння ў Празе ён зайграе для мясцовых беларусаў. На радзіме, прынамсі да прэзідэнцкіх выбараў, Лявон Вольскі выступаць не збіраецца.

– Бліжэйшым часам я буду ў Беларусі. Прынамсі, да выбараў мы не плануем нічога, хіба што нейкія спантанныя канцэрты на вольных пляцоўках, дзе не трэба атрымліваць „гастрольку” і не трэба падаваць характарыстыку артыста ў выканкам і тэксты ўсіх песень, якія прагучаць у канцэрце.

Як расказаў нашаму радыё Лявон Вольскі, матчы чэмпіянату свету па хакеі, што ў гэтыя дні праходзіць ў Чэхіі з удзелам зборнай Беларусі, ён наведваць не плануе, бо спортам не цікавіцца.

tarantinoby-volski-9104

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by