Лявон Вольскі прэзентаваў новы праект “Emihranty”
Лявон Вольскі прэзентаваў новы праект “Emihranty”. У свежым альбоме – песні, прысвечаныя масавай беларускай эміграцыі.
Некаторыя кампазіцыя ў лонгплэі выконвае спявачка Ketevan. Яна ўзгадала сваю гісторыю супрацы з Лявонам Вольскім.
– Я неяк была ў Гданьску ў мінулым годзе на канцэрце Лявона. Я вельмі добра ведаю яго музыкаў. І думаю: о, клёва, мы там пазнаёмімся з Лявонам Вольскім. Адбылося так, што музыкі вышлі паабдымаліся, а Лявон выйшаў і пайшоў адпачываць. Карацей, не пазнаёміліся. Шкада. І вось праз паўгода мне наш любімы ўсімі музыкамі гукарэжысёр Пашка піша: Кэці, Вольскі шукае дзяўчыну для новага альбому. Я кажу: ну, давай.
Пачуць альбом можна па спасылцы: https://spotify.link/eoWAFt2f5Cb.
У кастрычніку ў праекту “Emihranty” адбудзецца тур па польскіх гарадах, сярод іх – Варшава, Беласток, Гданьск, Познань, Кракаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя