Лявон Вольскі прэзентаваў праект „Беларускі след”
Відэа працягласцю 4-5 хвілін выходзяць раз на тыдзень і распавядаюць пра пакручастыя лёсы беларусаў.
Як зараджаўся праект, прыгадвае Лявон Вольскі:
-У нас атрымліваецца так, што мы ўсё аддаем. ВКЛ мы аддаем, атрымліваецца, што мы існуем як мінімум з 1919 года. У нас усё забіраюць, а мы кажам – ну і класна, забірайце. Нам не патрэбны ні Вітаўт, ні Ягайла… А тут адваротны працэс. Мы падумалі з Янай, маёй жонкай і калегай, чаму нам не зрабіць інсінуацыю, што ёсць беларускія карані ў розных людзей. Напрыклад, у Напалеона Банапарта ці ў Нэльсана Мандэлы? Чаму не?
Дарэчы, наступны сезон “Беларускага следу” музыка плануе прысвяціць жанчынам.
Беларускае Радыё Рацыя