Лявон Вольскі прэзентаваў праект „Emihranty”
13 гадоў таму
У Варшаве адбылася прэзентацыя праекту Лявона Вольскага „Emihranty”. Акрамя музыкаў гурта Volski, да падзеі далучыліся спявачка Ketevan, а таксама познаньскі „Спеўны сход”.
Пра адчуванні ад супрацы з хорам – Лявон Вольскі:
– Безумоўна з хорам гэта надае такой важкасці, сур’ёзнасці песні. Калі без хору, ну паспрабуем неяк кампенсаваць, але з хорам гэта ўжо Эніа Марыконэ атрымліваецца.
Канцэрт адбыўся ў варшаўскім клубе „Proxima”. Гэтым выступам распачаўся тур музыкаў, прысвечаны прэзентацыі праекту „Emihranty”.
Беларускае Радыё Рацыя