Лявон Вольскі прэзентуе праект „Эмігранты”



Лявон Вольскі рыхтуецца да прэзентацыі свайго новага праекту „Эмігранты”: у кастрычніку адбудзецца вялікі тур музыкаў па польскіх гарадах.

Разам з тым артыст разам з Юрыем Стыльскім прыняў удзел у адкрыцці іх сумеснай мастацкай выставы ў Варшаве, падчас якой прайшоў і аўкцыён.

Пра гэтыя падзеі і не толькі Лявон Вольскі распавёў нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай:

Песні абсалютна рознага кшталту, праекты толькі акустычнай гітары, мы не гралі на электрычных. Гэта была мая задума з самага пачатку, гэта я прыадчыняю заслону таямніцы. А так усе нюансы эміграцыі, для нас новы досвед, вельмі новы, траўматычны, вясёлы і пазітыўны ў нейкім сэнсе таксама. Унутраная эміграцыя ў Беларусі гэта наогул досыць сумная рэч, а такая натуральная эміграцыя, тут ёсць розныя нюансы.

Натхніцца творамі рок-музыкаў можна да 7-га верасня ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя