Лявон Вольскі прыедзе ў Гародню



Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім едзе ў тур па Беларусі з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні.

Канцэрт у Гародні адбудзецца 12 мая у клубе «Галактыка».

Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары – увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасні 2017 Volski сабраў аншлаг у мінскім Prime Hall.

– У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца, – узгадвае Лявон Вольскі. – Будзем радыя бачыць усіх. Праграма ў туры будзе бескампрамісна электрычная і энэргічная.

Квiткi: 20 руб.

Каса клуба „Галактыка” (вул. Лiдская, 1).