Лявон Вольскі святкуе дзень народзінаў у Варшаве



Беларускаму музыку, паэту і мастаку Лявону Вольскаму споўнілася 56.

Лявон паведаміў, што на сённяшні канцэрт у бары Beer Station Praga на вуліцы Lwowska, 17 так шмат жадаючых, што пляцоўка ўсіх не змесціць. Таму заўтра ў тым жа месцы, у той жа час а 19-00 пройдзе канцэрт на біс. Каб трапіць на іпрэзу, трэба запоўніць адмысловую гугл-форму. Спасылка на яе ёсць ў ФБ Лявона Вольскага.

Беларускае Радыё Рацыя