Лявон Вольскі: Тыя, хто ва ўладзе, вельмі моцна адарваліся ад народу



Улады ў Беларусі зрабілі гэтым разам незваротныя крокі, памылкі, якія ўжо не выправіць.

Гэтак сітуацыю ацэньвае музыка, часты фігурант  «чорных спісаў» Лявон Вольскі, які ўжо паўгода па-за Радзімай.

Бо раней нешта ўсё ж такі крывая кудысьці выцягвала, выводзіла, усё ж такі „карта ішла”, як ні дзіўна: то тэракт у Нью-Ёрку, то яшчэ нешта, то там нейкі землятрус, то вайна пачынаецца блізка ад мяжы. І ўсё адно нешта выцягвала. А тут як пачалося з гэтага каронавірусу, як паехала далей, то адна памылка, другая, трэцяя. Мне падаецца, што тыя, хто ва ўладзе, вельмі моцна адарваліся ад народу, зусім ужо канчаткова адарваліся.

Вольскі прызнаецца, што ўвесь час глядзіць на стан рэчаў у Беларусі аптымістычна. «Для гісторыі 20 гадоў – гэта наогул нічога», –  зазначае  музыка.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя