Лявон Вольскі ў Батумі
14 гадоў таму
У грузінскі Батумі з канцэртам 12 кастрычніка завітае Лявон Вольскі.
Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Упершыню ў гісторыі найноўшай беларускай эміграцыі ў грузінскім Батумі выступіць Лявон Вольскі. Гэта будзе вялікі акустычны канцэрт у прасторы BACKDOOR. Распачнецца ён 12 кастрычніка а 19.00. Кошт квітка на гэтае мерапрыемства прыкладна 100 лараў.
Беларускае Радыё Рацыя