Лявону Вольскаму – 50



Лявон Вольскі адзначыў свой юбілей канцэртам у падземным пераходзе.

DCADB343-8074-4839-AB39-5F1DD20421F4_cx0_cy9_cw0_mw1024_s_n_r1

Больш за 100 чалавек акружылі Лявона Вольскага ў пераходзе каля ГУМу. Музыка сыграў старыя і новыя песні, адказаў на пытанні выпадковых мінакоў, раздаў аўтографы.

Лявон Вольскі адзначыў, што даваць канцэрты на вуліцы ў пераходзе для яго «адно задавальненне, бо не трэба плаціць за арэнду і дамаўляцца з нейкімі цёткамі».

Свой выступ музыка завяршыў словамі «Жыве Беларусь!». Публіка вітала спевака воплескамі.

Радыё Свабода