«Лён. Лёс. Летуценні» ў Віцебску



«Лён. Лёс. Летуценні» – так называецца выстава мастацкага тэкстылю Таццяны Козік, якая адкрылася ў Віцебскім мастацкім музеі.

У экспазіцыі прадстаўлена таксама аўтарскае адзенне з ільну, якую мастачка выконвае разам з Марынай Мерцалавай. Выстава аб’яднала некалькі найноўшых калекцый, ёсць тут творы, якія ўпершыню экспануюцца на выставах, кажа Таццяна Козік.

Гэтая выстава для мяне – вельмі цікавы вопыт. Яна вельмі цэльная па самой канцэпцыі, бо ў гэтую выставу ўвайшлі тэкстыльныя творы, выкананыя на кавалачках ільну. Я вельмі ўдзячна супрацоўнікам музея. Мне вельмі прыемна, што мяне запрасілі менавіта на гэтыя святочныя дні, калі праходзіць свята музеяў – «Ноч музеяў». І мне вельмі прыемна, што мая выстава будзе экспанавацца месяц.

Традыцыйна на адкрыццях выстаў Таццяны Козік гучаць вершы. Гэтым разам свае творы чыталі віцебскія паэты Уладзімір Папковіч і Людміла Сіманёнак.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск

Фота аўтара