Лёс слонімскага лецішча караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага



Травеньскі нумар краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край” парадуе чатачоў самымі разнастайнымі матэрыяламі і фотаздымкамі.

Згадваецца ў свежым нумары кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які меў на беразе Шчары ў Слоніме лецішча. Пра гэта пісала ў 1929 годзе газета “Наваградскае жыццё”: “У Слоніме каля Шчары недалёка ад электрастанцыі “стаіць знішчаны і замшэлы мур”, які ў другой палове  XVIII стагоддзя быў лецішчам апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732-1798)… Больш падрабязна чытачы даведаюцца са свежага нумару “Слонімскага краю”.

Са старонак выдання аматары гісторыі і краязнаўства даведаюцца пра крымінал на Слонімшчыне 90 гадоў таму, пра пажар у кнігарні Любоўскага ў Слоніме, павандруюць па старонках нямецкай ваеннай газеты падчас Першай сусветнай вайны, даведаюцца, якой была Слонімшчына напачатку ХХ стагоддзя і што пра яе пісалі “Гродзенскія губернскія ведамасці” у 1905 годзе.

Цікава чытаюцца ў свежым нумары “Слонімскага краю” артыкулы пра слонімскія шпіёнскія справы 1922 года, пра першага і апошняга слонімскага губернатара, пра копіі актавай кнігі Слонімскага земскага суда, пра згадку Слоніма рускім публіцыстам Міхаілам Дэ-Пуле і шмат іншых матэрыялаў.

Ранейшыя і свежы нумар “Слонімскага краю” чытайце тут.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя