Лёс спявачкі тэатра Агінскага
240 гадоў таму пачалася музычна-тэатральная кар’ера артысткі Слонімскага тэатра Міхала Казіміра Агінскага Петранелі Драздоўскай.
Пасля Слоніма Петранеля Драздоўская выступала ў оперы “Тэлемак” у Нясвіжы. Яна была сярэдняга росту з прыгожа складзенай фігурай, прадаўгаватым абліччам, буйнымі рысамі твару, жывымі вачыма, рухомай мімікай і вельмі светлым голасам.
Петранела Драздоўская лічылася вельмі таленавітай артысткай, але ёй давалі пераважна другарадныя ролі каханак, субрэтак, какетак, маці, трагічныя ролі.
У 1785 годзе артыстка выступала па найму ў Гародні. А пасля роспуску Віленскага тэатра перасялілася ў Варшаву, аднак іграла там толькі камічныя ролі. Яе дачка Караліна таксама была спявачкай, жонкай кампазітара Юзафа Эльснера.
Петранела Драздоўская памерла ў 1812 годзе ў Варшаве. Партрэтаў артысткі не захавалася.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя