Людміла Фёдарава: На літсустрэчах я расказваю пра паэтаў 80-90-х
Дзейнасць старэйшага полацкага літаратурнага аб’яднанне „Наддзвінне” не прыпынялася ў летнія дні. Сябры літаб’яднання сустракаліся з дзіцячай і дарослай аўдыторыямі, праводзілі конкурсы і наладжвалі вандроўкі.
Кажа рэдактар аб’яднання, паэтка Людміла Фёдарава (Мяхедка):
– Мы адносімся да Цэнтра рамёстваў. Як і ў астатніх літаратурных аб’яднанняў, у нас ёсць план. І гэты план увесь выконваецца. У нас вельмі многа мерапрыемстваў. Мы ходзім у прытулак дзіцячы, з імі праводзім майстар-класы па паэзіі. Дзіцячы конкурс быў у нас пра малую радзіму „Зямля бацькоў – мая зямля”, удзельнічалі вучні Полацка і Наваполацка.
14 жніўня сябры літаб’яднання „Наддзвіння” ладзяць у Полацку літаратурную імпрэзу „Вершы над горадам”. Полацкія паэты будуць чытаць свае вершы на пляцоўцы каля знака „Цэнтр Еўропы”.
Цалкам матэрыял:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя