Людміла Рублеўская: Кожны беларус павінен стварыць казку



Навагоднія віншаванні ад беларускай паэтэсы, пісьменніцы Людмілы Рублеўскай:

– Вітаю ўсіх! Новы год – гэта вядома чаканне нейкай казкі, нейкага цуда. Я ўпэўнена, што кожны беларус на гэтае свята павінен сам сабе стварыць казку, і гэта павінна быць беларуская казка. Калісьці я таксама паспрабавала гэта зрабіць, калі нашыя дзеткі Максім і Веранічка былі маленькія, я сачыніла для іх казку пра мішку Пік-Пік. Мне вельмі хацелася, каб мае дзеці жылі ў свеце менавіта нашай беларускай казкі, каб казачная істота існавала побач з намі і размаўляла на беларускай мове. У мяне гэта атрымалася і мішка Пік-Пік у адной з казак таксама сустракала Новы год. Я жадаю ўсім беларусам, дзе б яны не знаходзіліся, у якой краіне, ёсць у вас зараз елачка ў хаце ці няма, каб усё ж такі беларуская казка была вамі створана, каб вы ўспомнілі ўсё самае цудоўнае, што адбылося з вамі ў мінулым годзе. Няхай тое, што мы можам стварыць, няхай нашыя беларускія казкі грэюць беларусаў усяго свету.    

Беларускае Радыё Рацыя