“Людзі на балоце” сабралі ў “Крызе” каля 200 гледачоў
Сустрэча з гарадзенскім гуртом “Людзі на балоце”, якая прайшла ў двары гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”, сабрала каля дзвюх соцень слухачоў.
“Гарадзенцы змаглі паслухаць песні, як са старога, так і з новага альбома”, – кажа лідар гурта Алесь Дзянісаў:
– Большасць песень на словы Дануты Янаўны Бічэль, нашай гарадзенскай славутай літаратаркі. Большасць з гэтых песень, скажам так, 90% былі напісаныя мной яшчэ ў 2003 годзе. Музыка, аранжыроўку зразумела мы ўсім гуртом рабілі, таму казаць, што музыка мая нельга. Проста я прынёс музыку, а мы ўжо разам усё рабілі. Ну і другая аўтарка Марыя Базылюк Саснюк, яна паходзіць з Падляшша – гэтай жанчыны-паэткі на жаль няма з намі, яна адыйшла ў маладым узросце на той свет, зямля ёй пухам. Яна напісала вельмі цікавыя, вельмі прыгожыя вершы.
Па словах Алеся Дзянісава, пасля выступу гурта адчуваецца нейкая палёгка, бо да самага пачатку мерапрыемства музыкі лічылі, што сустрэча можа не адбыцца.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава