“Лютаўскія музычныя вечары” ў Пінску
7-га лютага ў сталіцы беларускага Палесся, Пінску, пачнецца 24-ы сезон фестывалю «Лютаўскія музычныя вечары». На працягу месяца ў Гарадской канцэртнай зале будзе гучаць сусветная класіка ў выкананні айчынных і замежных музыкаў.
Не абыдзецца і без нацыянальных рытмаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай еўрапейскай культуры, кажа музыка Аксана Макарэвіч:
— Песня гэта як раман. Як расказ аднаго жыцця. У адной песні можна прачытаць цалкам усё жыццё нейкай краіны. Гэта вельмі цікавыя песні з вялікім філасофскім сэнсам. Яшчэ не забываць, не разменьвацца нашай беларускай культурай, нашымі песнямі.
“Лютаўскія музычныя вечары” ў Пінску пачнуцца з твораў Бетховена, Шапэна, Чайкоўскага і Балакірава, якія прадставіць слухачам госць з Менску Аляксандр Данілаў.
Беларускае Радыё Рацыя
