“Люты фэст” у Менску



У Менску адбыўся “Люты фэст” – музычнае свята фолк-, вікінг-, дэз-металу.

“Племя”, “ФарадвЭйт”, “Омут”, “Мідгард”, “Рэлікт” і “Адарвірог” паказалі шмат новага музычнага матэрыялу. Для гурта “Рэлікт” гэта быў першы выступ у 2018 годзе. Пакуль гурт выходзіць на сцэну нячаста, бо ў апошнія месяцы музыкі засяродзіліся на стварэнні новага альбому, таму эмоцыі ад “Лютага фэсту” сапраўды моцныя. Акрамя таго, у выступе “Рэлікта” было і месца для эксперыменту, распавядае бубнач Аляксандр Дземідзенка.

– Зараз маем меней выступаў, чым звычайна, бо працуем над новым альбомам. І ўжо ёсць чатыры гатовыя песьні. Мы ўжо амаль два месяцы не выступалі. І было вельмі прыемна, вельмі кайфова. Вельмі спадабаліся людзі. Зноў жа, адметны гэты выступ быў тым, што мы запрасілі дзяўчынак з падтанцоўкай, каб падтрымаць нас і зрабіць візуальнае шоу, што мы яшчэ ніколі не рабілі. Гэта першая спроба і мы будзем надалей развіваць гэты кірунак. Класны, цудоўны канцэрт. Цудоўны фестываль, і будзем спадзявацца, што ён будзе праходзіць  шмат гадоў.

“Люты фэст” адбыўся трэці раз. Ён ужо стаў добра вядомым у асяродку аматараў музыкі. Арганізатары анансавалі фэст і ў наступным годзе.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фота: Юлія Алейчанка