„Мадэрнісцкі шпацыр” па Берасці



4-га верасня ў Берасці пройдзе вулічны „Мадэрнісцкі шпацыр” з польскім гісторыкам архітэктуры Міхалам Пшчулкоўскім. „Мадэрнісцкія шпацыры” – гэта цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных мясцовай архітэктуры 30-х гадоў ХХ-га стагоддзя. Падрябязней апавядае арганізатар івэнту і адзін са стваральнікаў сайта „Берасцейскі канструктывізм” Алена Каховіч:

– Мы спадзяемся, што дзякуючы нашым экскурсіям і сустрэчам, берасцейцы сталі больш цікавіцца такой архітэктурай. І зразумелі, чаму гэта цэнна для нас. І таксама паднялі тэму захавання такой архітэктуры, таму што даволі даўно гэтая тэма гучала. І мы намагаемся яе падняць ізноў.

„Мадэрнісцкі шпацыр” з Міхалам Пшчулкоўскім распавядзе пра месца міжваеннай мадэрнісцкай архітэктуры ў горадабудаўніцтве Польшчы і Еўропы таго часу, пра яе значэнне для ваяводскага горада Берасця. Таксама падчас вулічнай дыскусіі мы паспрабуем адказаць на пытанне «што рабіць з міжваеннай спадчынай?» і даведаемся пра польскі досвед у гэтай галіне”,  – паведамілі арганізатары.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота TUT.by