Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 – прэзентацыя выдання
4 лістапада ў 18:00 у прасторы “Кансерва” адбудзецца прэзентацыя выдання “Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг.”, якое падрыхтавана валанцёрскай ініцыятывай “Брэсцкі канструктывізм”. Праект падтрыманы Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Берасці, Польскім Інстытутам у Менску і Гісторыка-культурным цэнтрам BREST FORT
Асновай выдання сталі архіўныя справы з Дзяржаўнага архіва Берасцейскай вобласці. Асаблівай цікавосткай з’яўляюцца чарцяжы першапачатковых планаў дамоў, якія дазваляюць параўнаць задуму архітэктараў і сучасны стан мадэрнісцкай спадчыны. Графічнае афармленне выдання – брэнд-студыя GRAFIT.
У Берасці ў міжваенны час было рэалізавана больш за 100 праектаў будынкаў у стылі мадэрнізму. Гэты горад мае найвялікшую колькасць мадэрнісцкіх дамоў у Беларусі. У выданні “Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг.” распавядаеца пра прыватныя забудовы ў цэнтры Берасця. На прыкладзе мадэрнісцкай спадчыны можна прасачыць тэндэнцыі архітэктуры і праектавання міжваеннага часу. Больш падрабязней пра гэта можна даведацца з прадмовы, падрыхтаванай прафесарам Акадэміі мастацтваў у Гданьску (Польшча) Міхалам Пшчулкоўскім. Таксама каталог змяшчае архіўныя фотаздымкі розных часоў, якія дазваляюць больш поўна ўявіць трансфармацыю будынкаў.
Пачатак: 04.11 (18:00). Прастора “Кансерва”. (Берасце, вул. Куйбышава 33)