„Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.”



Берасцейцам прэзентавалі брашуру пад назвай „Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.”, якая прысвечана міжваеннай забудове горада.

Кажа прадстаўнік арганізатараў Алена Каховіч:

– Адбылася прэзентацыя выдання „Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.”  Яго падрыхтавала ініцыятыва па берасцейскаму канструктывізму. Мы даследвалі архівы, у гэтай справе нам дапамагала консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і праект  BREST FORT.

Праект некамерцыйны, таму на прэзентацыі выданне можна было атрымаць бясплатна. У ім змешчаны архіўныя тэксты ды ілюстрацыі з апісаннем. Усяго такіх будынкаў каля 100.

“Хто не быў на прэзентацыі, можа пазнаёміцца з выданнем у бібліятэках горада”, – падсумавала Алена Каховіч.

Беларускае Радыё Рацыя