“Мае дзевяностыя”
У менскай кнігарні “Акадэмкніга” Альгерд Бахарэвіч правёў аўтограф-сесію свайго новага аўтабіяграфічнага рамана. Гаворыць аўтар:
– Гэтая кніга будзе зразумелая найперш тым, хто гэтаксама, як і я, пражыў у дзевяностыя сваю маладосць. Нават калі ты бедны і галодны, ты ўсё роўна вясёлы і ўпэўнены ў сабе, табе ёсць, чым заняцца, апрача працы. І мне вельмі хачацца, каб паверылі ў тое, што 99 адстокаў у гэтай кнізе – гэта чыстая праўда. Я расказваю ў ёй пра сябе, але я ўпэўнены, што кожны ў гэтай кнізе пазнае або сябе самога, або вуліцы, па якіх мы ўсе хадзілі.
Альгерд Бахарэвіч мае неадназначную рэпутацыю сярод аматараў беларускага прыгожага пісьменства. Адныя лічаць яго літаратурным правакатарам, другія з’яўляюцца шчырымі прыхільнікамі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара