Магіла генерала, які душыў паўстанне 1794 года



У вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна знаходзіцца магіла рускага генерал-маёра Ермалая Гампера (1750-1814). Таго самага генерала, які ў 1794 годзе штурмаваў Варшаву і душыў узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі.

У кастрычніку – лістападзе 1794 года войскі паўстанцаў пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Тадэвуш Касцюшка трапіў у палон.

Начальнікам узброеных сілаў 12 кастрычніка 1794 года Вышэйшы Савет прызначыў замест Касцюшкі ягонага земляка, ўраджэнца Беларусі, Томаша Ваўжэцкага.

4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай і ягоныя прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. Найбольш жорстка распраўляўся з паўстанцамі Гампер, які першым з рускімі ўвайшоў у прыгарад Варшавы.

952

Пазней, генерал Гампер камандаваў Смаленскім драгунскім палком, прымаў удзел у вайне 1812 года на баку рускіх і камандаваў палком. Ён закончыў свой зямны шлях у Дзярэчыне, дзе яго і пахавалі ў 1814 годзе.

Па словах дзярэчынскага паэта і краязнаўца Генадзя Коўша, у 2012 годзе магілу Гампера сельскія ўлады абгарадзілі, але хто ён такі і на якім баку ён ваяваў, вяскоўцы амаль не цікавяцца.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён.

Фота аўтара.