Майстар-клас па лапікаваму шыццю ад полацкага клуба «Рошва»
У полацкім Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбыўся майстар-клас па лапікаваму шыццю. У студзені ў Музеі ткацтва адкрылася выстава прац, выкананых у тэхніцы лапікавага шыцця «Гульні з уяўленнем». У рамках выставы і адбыўся майстар-клас. Яго правяла Ніна Ярмух, кіраўнік народнага клуба «Рошва» полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур.
Клуб „Рошва” – адзіны падобны ў Беларусі. Ініцыятар шматлікіх праектаў і выстаў, у тым ліку міжнародных. Самы вядомы міжнародны праект „Рошвы” – „Полацкі абярэг”, у якім удзельнічалі майстры лапікавага шыцця практычна з усіх кантынентаў Зямлі. Праект быў прысвечаны 1145-годдзю Полацка.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік